http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&DomainName=mast&id=967
Вот как громит мой проект по "Знята" Павел Войницкий ))
Якое дачыненне да аналізу сучаснага мастацтва мае сістэматызацыя допісаў аднаго з айчынных фота-форумаў? Пераважная большасць аўтараў рэплік і каментароў — фатографы-аматары, якія здзівіліся б, дазнаўшыся, што іх цэхавыя спрэчкі выкарыстаны ў якасці матэрыялу для артыкула пра «актуальнае» мастацтва. Ці не мае грунтоўная праца даследчыцы, дзе аналізуюцца каляфатаграфічныя камунікацыі, хутчэй сацыялагічную каштоўнасць, чым прывязку да праблематыкі сучаснага беларускага мастацтва, заяўленую куратарамі? А між іншым, менавіта гэткім чынам выглядае адзінае(!) у праекце даследаванне, прысвечанае фатаграфіі.